Май
17
Беражыце каханне
15 мая ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла забаўляльная праграма “Беражыце каханне”, якая дапамагла асэнсаваць важнасць сям’і ў жыцці кожнага чалавека.
У сценах бібліятэкі Заруба Юлія Аляксандраўна пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай “Беражыце каханне”, з кнігамі па сямейнамі выхаванню. Мерапрыемства сабрала цэлыя сем’і, якія разам адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў конкурсах і нават танцавалі. Затым мерапрыемства працягнулася ў клубе, дзе да яго далучыліся працаўнікі клуба. У канцы мерапрыемства кожная сям’я прымацавала свой агульны фотаздымак да дрэва дабрабыту і атрымалі буклеты пра сям’ю.