Май
17
Тата, мама, я – чытаючая сям’я
15 мая ў Гервяцкай сельскай бібліятэцы прайшла акцыя “Тата, мама, я – чытаючая сям’я”, у якой прынялі ўдзел дзеці разам з бацькамі.
Бібліятэкар разам з дзецьмі паразважалі над сутнасцю сям’і, яе важнасцю для грамадства. Пагаварылі пра гісторыю і сучаснасць сямейных адносін, абавязкі бацькоў, дзяцей. Таксама была праведзена віктарына. Удзельнікі ўпэўнена адказвалі на самыя складаныя пытанні. Пагутарылі аб сваяцкіх адносінах, а таксама паспрабавалі пабудаваць геніялагічнае дрэва.Чытачы расказалі аб правядзенні вольнага часу разам з сям’ёй, прыгадалі любімыя кнігі бацькоў, бабуль, братоў і сястрычак. Мерапрыемства было пазнавальным і карысным для кожнага ўдзельніка.