Май
17
У нас в семье все дружат с книгой
15 мая ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная завалінка «У нас в семье все дружат с книгой», якое было падрыхтавана да Міжнароднага дня сям’і.
Бібліятэкар разам з дзецьмі і бацькамі паразважалі аб важнасці чытання ў жыцці кожнага чалавека. Юныя чытачы дзяліліся ўражаннямі ад прачытаных кніг, прыгадвалі любімых герояў казак і апавяданняў, распавялі пра чытацкія традыцыі сваёй сям’і. Цікава было даведацца, што многія чытаюць кнігі разам з бацькамі, а пасля абмяркоўваюць іх. А ў некаторых сем’ях да гэтага часу захавалася звычка сумеснага чытання казак нанач. Бібліятэкар правяла майстар-класс па вырабу паштовак для матуляў.