Май
17
Вместе весело шагать
15 мая ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Кямелішкі прайшла гадзіна размовы “Вместе весело шагать”.
Мерапрыемства было прысвечана міжнароднаму Дню сям’і. Гадзіна размовы сабрала дзяцей і бацькоў, якія актыўна ўключыліся ў абмеркаванне. Юныя чытачы дзяліліся сямейнымі звычаямі і традыцыямі, якія існуюць ў сем’ях, знаёміліся з гістарычнымі звесткамі пра побыт беларускай сям’і, абрады. Мерапрыемства атрымалася змястоўным і інфарматыўным.