Май
24
Назаўсёды застануся малады
16 мая ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў вечар-успамін “Назаўсёды застануся малады” для людзей сталага ўзросту.
Удзельнікі гутарылі, дзяліліся жыццёвым вопытам, прыгадалі гісторыі з жыцця, а таксама падзяліліся рэцэптамі смачных страў. Бібліятэкар падрыхтавала для прагляду шматлікія часопісы з арыгінальнымі рэцэптамі страў. Мерапрыемства пакінула добрае ўражанне ў кожнай удзельніцы.