Май 28

Тваё здароўе ў тваёй талерцы

27 мая ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы ў рамках аматарскага аб’яднання “Здаравейка”  прайшла гадзіна здароўя “Тваё здароўе ў тваёй талерцы”.

Бібліятэкар разам з юнымі чытачамі паразважалі над сутнасцю здаровага харчавання, яго карысцю для здароўя кожнага. Былі падрыхтаваны часопісы, газеты і кнігі па тэме. Кожны прысутны з радасцю змог пазнаёміцца з рэцэптамі розных страў, падзяліцца рэцэптамі сваіх любімых страў. Скончылася гадзіна здароўя віктарынай, а затым было зроблена невялікае падсумаванне.

 

 

 

 




Апублікавана 28.05.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий