Чэрвень
1
Ганарыцца славаю продкаў
31 мая ў бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі прайшоў дзень ваенна-патрыятычнага выхавання “Ганарыцца славаю продкаў”.
Асноўнай мэтай такіх мерапрыемстваў у Год народнага адзінства з’яўляецца фарміраванне патрыятычных пачуццяў і свядомасці ў маладога пакалення, адраджэнне традыцыйных маральных каштоўнасцяў, фарміраванне гатоўнасці да выканання воінскага і грамадзянскага абавязку. Менавіта гісторыя дапамагае нам лепш і глыбей разумець сваю краіну, свой народ і ўласную асобу, спрыяе фармаванню грамадзянскай пазіцыі, нацыянальнай самасвядомасці.
Бібліятэкар прапанавала моладзі кніжна-ілюстрацыйную выставу “Нам жыць і помніць!”, якая адлюстроўвае асноўныя падзеі да 80-годдзя з дня пачатку вайны.