Чэрвень
4
У краіне шчаслівага дзяцінства
“У краіне шчаслівага дзяцінства” – пад такой назвай прайшла сонечная хвілінка 2 чэрвеня ў Гудагайскай сельскай бібліятэцы.
Мерапрыемства было падрыхтавана да Дня абароны дзяцей. Спачатку бібліятэкар Кукаловіч Анджэла Чаславаўна павіншавала дзяцей з пачаткам канікулаў, затым на свежым паветры дзеці вялі размову, як яны будуць бавіць свой вольны час, пра сваіх сяброў. І амаль кожны з іх гаварыў, што лічыць сваё дзяцінства шчаслівым і жыве ў цудоўнай краіне.