Чэрвень
7
Барон Мюнхгаузен
У Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў бібліятэчны бульвар, прысвечаны Дню абароны дзяцей “Барон Мюнхгаузен”.
У падрыхтоўцы мерапрыемства прынялі ўдзел бібліятэкар і супрацоўнікі мясцовага клуба. Конкурсы, віктарыны, гульні, танцы і песні, а таксама добрае надвор’е – усё гэта падняло настрой юным чытачам. Удзельнікі малявалі на асфальце дзяцінства, адказвалі на пытанні віктарыны, атрымлівалі маленькія падарункі. Мерапрыемства стала сапраўдным святам добрага настрою.