Чэрвень
7
Буду я прыродзе сябрам
Лета – час прыгажосці. Буяюць кветкі, з’яўляюцца першыя плады. Звярнулі ўвагу на важнасць захавання прыроднага багацця, лясоў, кветак, і жывёл у сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі.
5 чэрвеня там прайшла выстава дзіцячых малюнкаў “Буду я прыродзе сябрам”. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказна падышлі да выканання задання. Кожны ўбачыў прыроду па-свойму: для кагосьці прырола – гэта лясное багацце, для кагосьці кветкі, хтосьці звярнуў увагу на птушак і жывёл. Галоўнае – кожны зразумеў значнасць прыроды і важнасць беражлівых адносін да яе.