Цуды прыроды
Лета дорыць прыгажосць і радасць. Зелянее трава, буяюць кветкі, стракочуць конікі – усе гэта напаўняе душу лагодай і спакоем.
Чытачы Альхоўскай сельскай бібліятэкі таксама вельмі любяць прыроду і стараюцца аберагаць яе. 6 чэрвеня ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Жывіца” перанеслі сваю экскурсію “Цуды прыроды” з бібліятэчных сцен на ўлонне прыроды. Разам яны чыталі экалагічныя казкі, адказвалі на пытанні віктарыны і нават спявалі. Пасля бібліятэкар паказала сваім выхаванцам розныя віды раслін і кветак. Прысутныя пазнаёміліся з рэдкімі відамі насякомых, а некаторых нават змаглі патрымаць у руках. Занятак дапамог дзецям і падлеткам спазнаць прыроду, навучыцца бачыць прыгажосць у дробязях, шанаваць кожнае дрэўца і кветку. Свежае паветра стварыла прыемную атмасферу.