Астравецкая праўда: гартаючы старонкі гісторыі
9 чэрвеня ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”.
У гэтым годзе адзначаецца 80 год з дня выхаду першага нумара раённай газеты “Астравецкая праўда”. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі падрыхтавалі выставу старых газет “Астравецкая праўда: гартаючы старонкі гісторыі”, якія захоўваюцца ў бібліятэцы з 60-х гадоў.
Ніна Аляксееўна Рыбік, якая была запрошана на мерапрыемства расказала, што выданне мае багатую гісторыю і традыцыі, якія беражліва захоўваюцца, ушаноўваюцца і памнажаюцца калектывам рэдакцыі. За час існавання ў газеты з’явіліся адданыя чытачы, ёй давяраюць, чакаюць кожны нумар, бо шмат дзесяцігоддзяў яна заўсёды побач з жыхарамі Астравеччыны, праўдзіва расказвае пра іх жыццё і жыццё краіны.
Выданне займае актыўную пазіцыю ў пытаннях асвятлення праблем грамадства, захоўваючы беражлівыя адносіны да слова, умее ў штодзённай інфармацыі разгледзець імклівы рух жыцця.