Чэрвень
14
Корзина вкусных загадок
13 чэрвеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі прайшоў дзень загадак “Корзина вкусных загадок”, у якім прынялі ўдзел юныя чытачы з аграгарадка.
Безліч загадак, гульняў і добрага настрою чакала дзяцей у гэты дзень. Не абышлося і без любімых казак. У фае была арганізавана тэматычная выстава, якая знаёміла школьнікаў з незвычайнымі казкамі, займальнымі апавяданнямі і дзіцячымі вершамі. Кожны ўдзельнік мог выбраць сабе кнігу.