Салодкая казка
Марожанае – той ласунак, без якога нельга ўявіць наша дзяцінства. Кожнаму на усё жыццё замомніўся з дзяцінства смак, які і зараз адгукаецца прыемнымі ўспамінамі. У марожанага таксама ёсць свой дзень, які адзначаецца ва ўсім свеце.
Аматары халоднага ласунка арганізоўваюць цэлыя фестывалі і святы, спяваюць песні, танцуюць і дэгустуюць новыя віды марожанага. Далучыліся да святкавання чытачы і супрацоўнікі Альхоўскай сельскай бібліятэкі, якія арганізавалі конкурс-віктарыну “Салодкая казка”. Спачатку юныя чытачы ўдзельнічалі ў віктарыне, адказвалі на пытанні, спрачаліся, знаёміліся з новай інфармацыяй. Віктарына выклікала безліч станоўчых эмоцый. Затым свята працягнулася на пляцоўцы ля бібліятэкі. Удзельнікі падзяліліся на каманды, выконвалі творчыя заданні, бегалі, танцавалі. Былі прыгаданы творы, у якім галоўныя героі ласаваліся марожаным. Свята атрымалася дынамічным і вясёлым. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі самі вырашылі паласавацца халодным ласункам.