Чэрвень 14

Тот самый долгий день в году

13 чэрвеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” і работнікі Цэнтра культуры і вольнага часу аг. Міхалішкі зладзілі сумеснае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Яны завіталі да жыхароў вёсак Маркуны і Каценавічы.

Гучалі песні ваенных гадоў,  вершы  пра вайну, была аформлена кніжная выстава “Нам жыць і помніць”. Свабодная вулічная абстаноўка, жывыя зносіны – усё гэта адыгрывае станоўчую ролю і патрэбу ў штодзённым жыцці вяскоўцаў. Такія сустрэчы з кнігай і з песняй ўпрыгожваюць будні, робячы іх больш яркімі і разнастайнымі.  Сумесныя мерапрыемствы будуць працягвацца, і ў наступны раз яны пройдуць ў іншых вёска раёна.




Апублікавана 14.06.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий