Чэрвень
14
Знаки дорожные, детям знать положено
Пачалося лета, а разам з ім распачаліся і канікулы ў вучняў, але за гульнямі, актыўным адпачынкам нельга забываць пра бяспеку.
Вывучэннем гэтага пытання займаліся выхаванцы лагера “Вілія”, для якіх была праведзена гадзіна інфармацыі “Знаки дорожные, детям знать положено” ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі. Бібліятэкар Вольга Аляксандраўна расказала пра важнасць дарожных знакаў. Звярнула ўвагу і на пільнасць на дарозе, узгадала аб правілах язды на ровары. Юныя чытачы ўдзельнічалі ў віктарыне, дзе паказалі добрыя веды, а таксама адгадвалі загадкі. У гульнёвай форме яны спасцігалі важныя рэчы.