Скуку, простуду, безделье меняем на бодрость, здоровье, веселье
Першы летні месяц падыходзіць да завяршэння. Ён прынёс цёплае надвор’е, але ці паспелі ўсе выкарыстаць магчымасць адпачыць ці пагуляць?
У Міхалішках – дакладна змаглі. 26 чэрвеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі прайшоў дзень здароўя “Скуку, простуду, безделье меняем на бодрость, здоровье, веселье”. Мерапрыемства складалася з некалькі частак. Спачатку ў бібліятэцы быў праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі. Юныя чытачы пазнаёміліся з правіламі бяспечных паводзін на вадзе, на дарозе, падчас гульняў. Таксама бібліятэкар нагадала, што ў спёку ўзрастае рызыка сонечных апёкаў, таму ўсе ўдзельнікі мелі пры сабе галаўныя ўборы.
Працягнулася летняе свята на вуліцы, дзе была падрыхтавана паласа перашкод. Удзельнікі спаборнічалі ў розных дысцыплінах, бегалі, гулялі, дэманстравалі свой спрыт. Таксама была падрыхтавана віктарына. Пытанні ахоплівалі розныя сферы. Удзельнікі хутка справіліся з усімі заданнямі і весела правялі час. Мерапрыемства дапамагло пасябраваць, актыўна правесці вольны час, а таксама парадаваць сябе цікавай кнігай.