Чэрвень
30
Шляхамі Богуша-Шышкі
У Трокеніцкай сельскай бібліятэцы прайшла экскурсія-падарожжа “Шляхамі Богуша-Шышкі” для выхаванцаў дзіцячага лагера аграгарадка Гервяты.
Экскурсія была прысвечана жыццёваму і творчаму шляху знакамітага мастака Мар’яна Богуша-Шышкі. Наведвальнікі атрымалі шмат новай і цікавай інфармацыі, даведаліся больш пра справы таленавітага земляка. Затым накіраваліся ў музейны пакой мастака, дзе змаглі пазнаёміцца з яго экспазіцыямі. Пасля экскурсіі кожны жадаючы змог задаць пытанні. На заканчэнне мерапрыемства ўдзельнікі зрабілі агульны фотаздымак.