Квітней родны край
4 ліпеня ў аграгарадку Міхалішкі сельская бібліятэка сумесна з культурай досугу зладзілі канцэрт “Квітней родны край”, прысвечаны Дню Незалежнасці нашай краіны. Спачатку слова для віншавання было прадстаўлена старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Раткевіч Ірыне Фёдараўне. Яна прыгадала гістарычнае мінулае, а таксама звярнула ўвагу на важнасць захавання набыткаў беларускага народа. Пасля гледачоў парадавалі сем’і, якія выступілі з рознымі цікавымі нумарамі. Затым кожная сям’я была ўзнагароджана. Не абышлося і без побытавых танцаў. Свята атрымалася цікавым і змястоўным.
Пасля ў бібліятэцы прайшла літаратурная імпрэза “Маёй сілы крыніца – родны край Беларусь”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел юныя чытачы . Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй дзяржаўнай сімволікі, расказала пра значэнне кожнага элемента. Пагутарылі і пра дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкар прыгадала пра асноўны дзяржаўны дакумент – Канстытуцыю. Наведвальнікі маглі пазнаёміцца з гісторыяй нашага сцяга, герба і гімна дзякуючы тэматычнай выставе. Мерапрыемства атрымалася змястоўным і інфарматыўным.