Лета! Кніга! 100 фантазій!
Летнія канікулы – гэта перыяд, калі дзеці могуць «зрабіць сваё жыццё» поўным цікавых знаёмстваў, захапленняў і заняткаў, з карысцю правесці вольны час.
Летнія канікулы – лепшая і незабыўная пара для развіцця творчых здольнасцей.
Кнігі – гэта падарожжа ў лета, поўнае прыгод і займальных адкрыццяў. За кожнай вокладкай свой асаблівы свет. Адчыняеш, і яшчэ не ведаеш, у які свет трапіш.
Бібліятэкары Астравецкай раённай бібліятэкі прапанавалі дзецям ДАЛ “Ластаўка” адправіцца разам шукаць сваю кнігу ў велізарным акіяне кніг.
1 ліпеня бібліятэкары аддзела абслугоўвання Мацкевіч Надзея Іванаўна і Субаткевіч Таццяна Віктараўна з вялікай гульнёва-забаўляльнай праграмай наведалі дзяцей 3 і 4 атрадаў. Гульні і эстафеты, цікавыя віктарыны і галаваломкі, літаратурныя падарожжы, конкурсы і квэсты – мерапрыемства было насычаным і змястоўным, захапляльным для ўсіх удзельнікаў.
Затым жадаючыя накіраваліся ў бібліятэку, дзе чыталі кнігі, гарталі часопісы, малявалі кніжных герояў.