Лiпень
12
Бэзавы дом
У Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны карагод “Бэзавы дом”, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння гродзенскай паэткі Людмілы Кебіч.
Прысутныя чыталі яе вершы, аналізавалі біяграфічныя звесткі. Бібліятэкар падзялілася ўражаннямі ад асабістага знаёмства з паэткай. Кожны прачытаны твор дэталёва аналізаваўся, а кожны прысутны мог выказаць сваё меркаванне. Мерапрыемства выклікала безліч пазітыўных эмоцый.