Лiпень
12
Сінявокая, родная нашая
Лета – час адпачынку ад заняткаў, але любіць Радзіму мы павінны штодня.
9 ліпеня ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок радзімазнаўства “Сінявокая, родная нашая”. Удзельнікі пагутарылі пра важнасць Радзімы, пра каштоўнасці беларускага народа. Пагутарылі пра гісторыю асноўных беларускіх гарадоў, прыгадалі постаці беларускіх асветнікаў, пісьменнікаў, мастакоў і грамадскіх дзеячаў. Пасля чытачам была прапанавана віктарына. Удзельнікі хутка справіліся з заданнямі.