Лiпень
15
Почитай мне, мама
У сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі прайшла выстава-парада “Почитай мне, мама”.
Супрацоўнік бібліятэкі Вольга Багдановіч падрыхтавала самыя запатрабаваныя выданні для дзяцей: зборнікі дзіцячых вершаў, апавяданніі і аповесці, казкі народаў свету. Маляўнічыя выданні прыцягвалі ўвагу маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі і іх бацькоў. Ніхто не застаўся абыякавым да выставы. Кожны змог выбраць для сябе патрэбнае выданне.