Лiпень 19

Кніга лечыць

16 ліпеня бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Багдановіч Вольга наведала сваіх пастаянных чытачоў мясцовай участковай бальніцы.

Жанчыны падзяліліся сваімі чытацкімі перавагамі, распавялі пра кнігі, якія іх уразілі, назвалі класічныя творы, якія заслугоўваюць увагі і сёння. Бібліятэкар зрабіла агляд новай літаратуры, зацікавіла прысутных творамі сучасных беларускіх аўтараў.




Апублікавана 19.07.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий