Кулінарны калейдаскоп
Лета – час не толькі адпачынку, але і руплівай працы. Старанныя гаспадыні шчырыюць на сваіх агародах і ў кветніках.
17 ліпеня бібліятэкар Мальскай сельскай бібліятэкі Анжэла Янкоўская падыйшла творча да гэтай тэмы і правяла гутарку “Мой маленький огород – здоровья и доход”. Жыхары аграгарадка з запалам расказвалі пра свой участак, дзяліліся трапнымі парадамі. Кожная з удзельніц падрыхтавала фотасправаздачу. Што толькі не вырошчваюць руплівыя гаспадыні! Лілеі, рамонкі, ружы красуюцца на клумбах жанчын. Здзівілі таксама некаторыя і добрым ураджаем. У цяпліцах аграгарадка растуць гуркі, таматы, перцы, а градкі ўпрыгожвае цыбуля, буракі, салата.
А бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу “Кулінарны калейдаскоп”, на якой прадстаўлены самыя арыгінальныя рэцэпты хатніх нарыхтовак для гаспадынь. Мерапрыемства атрымалася цікавым і змястоўным. Удзельніцы абмяняліся вопытам і атрымалі зарад пазітыву на ўвесь дзень.