Лiпень
21
ЛітФэст па-астравецку
21 ліпеня чарговы ЛітФэст па-астравецку адбыўся ў гарадскім скверы.
Мерапрыемства сабрала людзей неабыякавых да кнігі. Для іх было падрыхтавана мноства прыемных сюрпрызаў: кніжная выстава навінак, чытальны вугалок для дзяцей. А самых актыўных ўдзельніц мерапрыемстваў раённай бібліятэкі загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Т.М. Падворская адзначыла ганаровымі граматамі. Супрацоўнікі бібліятэкі стварылі сяброўскую атмасферу. Літаратурны фестываль прынёс вялікую колькасць прыемных эмоцый.