Не зная броду, не суйся в воду
Бяспека жыцця і здароўя свайго і блізкіх людзей у многім залежыць ад захавання правілаў паводзін у быце.
Таму і Міхалішкаўская сельская бібліятэка 23 ліпеня правяла для дзяцей урок бяспекі “Не зная броду, не суйся в воду”, на якім удзельнікі пагутарылі аб правілах бяспечных паводзін на вадзе. Бібліятэкар Вольга Багдановіч рассказала аб важнасці захавання дысцыпліны і пільнасці каля вады, паказала выхаваўчы мультфільм, а таксама падрыхтавала карысную мультымедыйную прэзентацыю. Пасля правяла невялікую віктарыну. На гэтым тэарытычная частка скончылася і ўдзельнікі мерапрыемствы накіраваліся на возера. Там юныя чытачы маглі прымяніць атрыманыя веды на практыцы. Акрамя таго, атрымалася вясёлае і яркае падарожжа, якое пакінула пасля сябе мноства прыгожых здымкаў і прыемных эмоцый.