Жнiвень 2

Мы герои сказок, отгадайте без подсказок

1 жніўня ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гульня “Мы герои сказок, отгадайте без подсказок”.

Маленькія чытачы падрыхтавалі касцюмы казачных герояў. Астатнія павінны былі адгадаць, што гэта за герой і з якой казкі ён завітаў. Мядзведзі, лісіцы, зайцы і нават воўк –  усіх гэтых казачных герояў можна было сустрэць. Гульня павесяліла ўдзельнікаў, дапамагла стварыць сяброўскі настрой і яшчэ палюбіць казкі.




Апублікавана 02.08.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий