Жнiвень
2
Хорошо здоровым быть
31 ліпеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі прайшло велападарожжа “Хорошо здоровым быть”. Такой незвычайнай формай бібліятэкар Вольга Багдановіч хацела звярнуць увагу на важнасць актыўнага адпачынку, свежага паветра для здароўя.
Удзельнікамі сталі школьнікі і моладзь аграгарадка. Разам яны распрацавалі цікавы маршрут з прыгожымі краявідамі. Стомленыя, але задаволеныя юныя чытачы скончылі сваё падарожжа, якое стала альтэрнатывай камп’ютарным гульням і сацыяльным сеткам.