Жнiвень 5

Беларусь – мая Радзіма

У Гудагайскай сельскай бібліятэцы прайшла выстава “Беларусь – мая Радзіма”, прысвечаная Году народнага адзінства.

Для ўдзельнікаў школьнага лагера быў праведзены агляд выставы. Слухачы пазнаёміліся з адпаведнай літаратурай: кнігамі, часопісамі і газетамі пра Беларусь. Бібліятэкар Анжэла Кукаловіч  расказала і пра маленькую радзіму – Астравеччыну. Выхаванцы лагера даведаліся пра гістарычныя помнікі, знакамітых землякоў, прыродныя рэсурсы раёна. Агляд атрымаўся насычаным і змястоўным.




Апублікавана 05.08.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий