Жнiвень
16
«Я незвычайны»
Пад такой назвай прайшла квэст-віктарына ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы да Міжнароднага Дня ляўшы, які адзначаецца 13 жніўня.
Інтэлектуальныя і спартыўныя гульні запоўнілі мясцовым дзецям вольны час на некалькі гадзін запар. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з біяграфіямі вядомых людзей, асноўнай рукой якіх лічылася левая, спаборнічалі ў рухомых і інтэрактыўных гульнях. Згодна меркаванням псіхолагаў, людзі, якія карыстаюцца левай рукой, валодаюць моцным характарам і вялікім творчым патэнцыялам. Гэта і выяўлялі 13 жніўня альхоўскія ляўшы.