Жнiвень 20

«Колькі колераў у лета?»

Пад такой яркай назвай прайшлло асарці цікавых фактаў ў Гудагайскай сельскай бібліятэцы.

Дзеці прышкольнага лагера наведалі бібліятэку і з задавальненнем прынялі актыўны ўдзел у запланаваным мерапрыемстве. Расказалі, як правялі лета, адгадалі загадкі пра прыродныя летнія з’явы. Гульні  ў «Фанты», «Знайдзі сваю пару», адказы на пытанні віктарыны  і інш. падбадзёрылі дзятву. Актывісты, як водзіцца, пайшлі дадому з падарункамі ад бібліятэкара.




Апублікавана 20.08.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий