Жнiвень 23

“Блакітная матуля”

Так ласкава назвалі нашу краіну – Беларусь удзельнікі мерапрыемства, якое прайшло 21 жніўня ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы.

Віртуальны эскурс-віктарына па Беларусі “Мая блакітная матуля”  сабрала чытачоў – патрыётаў сваёй краіны. Праз відэфільмы дзеці пазнаёміліся з прыгожай прыродай Беларусі, адказалі на пытанні па гісторыі і падзяліліся ўласнымі ведамі пра традыцыі беларускага народа. Напрыканцы мерапрыемства ўсе прынялі ўдзел у стварэнні плаката “Люблю Беларусь!”.




Апублікавана 23.08.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий