Жнiвень 30

Майстар голасу і гуку

29 жніўня чытальная зала Астравецкай раённай бібліятэкі поўнілася гасцямі. Тут прайшла творчая сустрэча з музыкантам, спяваком, кампазітарам Аляксандрам Якіменка.

У Астраўцы А.А.Якіменка жыве з 1978 года. Нястомны працаўнік, чалавек выключнай энергіі, таленавіты музыкант падвёў вынік працоўнай дзейнасці і падзяліўся з прысутнымі уласнымі дасягненнямі і планамі на будучыцню. У цёплай сяброўскай атмасферы прагучалі любімыя песні, ўспаміны, цікавыя гісторыі і, вядома ж,  віншавальныя словы і пажаднні далейшай творчай працы.

 




Апублікавана 30.08.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Краязнаўства", "Лепшае 2021", "Мерапрыемствы", "Навiны

Добавить комментарий