Жнiвень
30
Мой родный край – часцінка Радзімы вялікай
Пад такой назвай прайшоў конкурс малюнкаў у Кямелішкаўскай сельскай бібліятэцы.
Хоць удзел у мерапрыемстве ўзяла толькі сям’я Сцефановічаў, малюнкаў меней не стала. Шматдзетная сям’я – мама Марына Рамуальдаўна і яе дзеткі спаборнічалі ў маляванні навакольнага асяроддзя. Малюнкі ўпрыгожылі сельскую бібліятэку.