Верасень 3

Свята кнігі

2 верасня ў Рытанскай сельскай бібліятэцы  прайшоў ранішнік  “Свята кнігі”, прысвечаны Дню беларускага пісьменства і друку.

Удзельнікамі сталі наведвальнікі аматарскага аб’яднання “Кнігалюб”. Разам з бібліятэкарам дзеці прыпомнілі знакамітых беларусаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё беларускага слова. Бібліятэкар расказала дзецям пра важнасць чытання, кнігі ў жыцці кожнага чалавека, а таксама, які няпросты шлях праходзіць кніга, перш чым трапіць да чытача.

Напрыканцы дзеці пазнаёміліся з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку.




Апублікавана 03.09.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий