Верасень
13
Літаратурны звон Заходняй Беларусі
17 верасня – асаблівая дата для нашага грамадства. У гэты дзень беларусы адзначаць Дзень народнага адзінства. З гэтай нагоды ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з ветэранамі працы.
Змястоўная экскурсія па бібліятэцы ўразіла прысутных. Яны адзначылі, што бібліятэка значна змянілася ў лепшы бок. Затым запрошаныя накіраваліся ў чытальную залу бібліятэкі, дзе адбылося змястоўнае мерапрыемства. Прысутныя пагутарылі пра заходніх таленавітых аўтараў-землякоў. Прыгадалі творчасць Максіма Танка, Вацлава Ластоўскага, паглядзелі невялічкую прэзентацыю. Аматары слова маглі пазнаёміцца з выставай “Літаратурны звон Заходняй Беларусі”. Мерапрыемства атрымалася змястоўным, эмацыйным і вельмі карысным.