Верасень
17
У адзінстве народа – сіла дзяржавы
17 верасня краіна адзначае свята – Дзень народнага адзінства. Звярнулі ўвагу на гэту падзею і ў Падольскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар Вера Іванаўна Малахвей правяла для вучняў 9 класа інфармацыйную гадзіну “У адзінстве народа – сіла дзяржавы”.
Увага вучняў была звернута на важнасць зберажэння і захавання нашых сімвалаў, традыцый і гісторыі. Бібліятэкар заклікала падлеткаў быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы: не нішчыць, не бурыць, а быць сапраўднай стваральнай сілай.
У працэсе мерапрыемства вучні задавалі пытанні, разважалі над важнасцю адзінства і згуртаванасцю. Інфармацыйная гадзіна атрымалася жывой і інтэрактыўнай, а таксама дапамагла зразумець падлеткам важныя рэчы.