Верасень
20
У адзінстве народа — сіла дзяржавы
Дзень народнага адзінства – свята, якое аб’ядноўвае розныя пакаленні.
Сапраўдным доказам гэтай думкі стала інфармацыйная гадзіна “У адзінстве народа сіла дзяржавы”, праведзенае бібліятэкарам Падольскай бібліятэкі Малахвей Верай Іванаўнай. Мерапрыемства было арганізавана для пажылых людзей, догляд за якімі ажыццяўляюць супрацоўнікі ТЦСАН. Людзі сталага веку прыгадалі розныя часы і прышлі да высновы – вельмі важна захаваць тое, што зараз ёсць у нас, быць згуртаванымі і дружнымі.