Верасень 21

Наша Беларусь

У Гервяцкай сельскай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна “Наша Беларусь”, прымеркаваная да Году народнага адзінства.

У мерыпрыемстве прынялі ўдзел вучні мясцовай школы. Бібліятэкар звярнула ўвагу на гісторыю нашай краіны, на людзей, якія праславілі яе. Пасля заклікала вучняў быць годнымі грамадзянамі, аддана любіць сваю краіну, старацца быць прыкладам для астатніх. Пагаварылі пра беларускія святы, абрады, традыцыі. Звярнулі ўвагу на нацыянальныя сімвалы, пагутарылі пра асноўны дакумент нашай дзяржавы – Канстытуцыю. Мерапрыемства атрымалася змястоўным, дало магчымасць атрымаць новыя веды, а таксама стварыла ўмовы для фарміравання патрыятычных якасцей у падлеткаў.




Апублікавана 21.09.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий