Верасень
27
Гаспадары зямлі сваёй
26 верасня ў Рытанскай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная гадзіна “Гаспадары зямлі сваёй”.
Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю сваіх аднавяскоўцаў, якія ў розных накірунках праславілі свой край. Усе яны людзі працы, руплівыя гаспадары, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі справе. Бібліятэкар Ганна Якубцэвіч паказала фотаматэрыялы з “Астравецкай праўды” і іншых крыніц. Удзельнікі з цікавасцю слухалі аповед, задавалі пытанні. Галоўнай высновай мерапрыемства стала думка: беларусы спакон вякоў жылі дружна, славіліся працавітасцю і адданасцю сваёй краіне.