Верасень
27
Планета без мусора
У Альхоўскай сельскай бібліятэцы ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Жывіца” правялі майстар-клас “Планета без мусора”.
Бібліятэкар Юлія Заруба пагутарыла з удзельнікамі пра важнасць чысціні акаляючага наваколля. Юныя чытачы падрыхтавалі творчыя працы з бутэлек, пластмасы, паперы. Таксама была падрыхтавана казачная пастаноўка, у якой былі задзейнічаны персанажы з паперы, старых дыскет, нітак. Мерапрыемства дапамагло зразумець важнасць захавання чысціні ў прыродзе.