Я праўду сэрца адкрываю свету
90 год таму на Лагойшчыне ў шматдзетнай сям’і нарадзіўся хлопчык Нінел, які пасля стане любімым пісьменнікам беларусаў. Ніл Гілевіч – сціплы, далікатны, чулы. Яго творы, быццам сапраўдныя самацветы, упрыгожваюць нашу літаратуру і не трацяць сваю актуальнасць зараз. Яго раман у вершах «Родныя дзеці» даўно разабраны на цытаты.
Адсвяткавалі юбілей пісьменніка і ў Астравецкай раённай бібліятэцы. Тут была падрыхтавана літаратурная гадзіна «Я праўду сэрца адкрываю свету» для вучняў 11 класа Астравецкай гімназіі. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі выступілі ў ролі вядучых. На мерапрыемстве гучалі вершы, біяграфічныя звесткі, а таксама цікавыя факты пра пісьменніка. Асаблівую цікавасць выклікала аднайменная выстава літаратуры. Зборнікі твораў, выбранае, энцыклапедычныя дадзеныя – усё знайшло месца на выставе.
Ніл Гілевіч вучыў і вучыць моладзь сумленнасці, узаемадапамозе і павазе. Ён і зараз жывы ў сваіх творах.