Кастрычнiк 4

Нам года – не беда, коль душа молода

1 кастрычніка – дзень, які нагадвае кожнаму пра нашых бабуль і дзядуль. Дзень пажылых людзей дапамагае звярнуць увагу на праблемы старэйшага пакалення, атуліць людзей сталага ўзросту клопатам і любоўю.

У сельскай бібліятэцы аграгарадка Міхалішкі таксама адзначылі гэты дзень. Юныя чытачы разам з бібліятэкарам наведалі пажылых людзей, пагутарылі з імі, падаравалі кветкі. Сустрэчы атрымаліся цёплыя і эмацыйныя, выклікалі прыемныя эмоцыі.

У бібліятэцы была арганізавана выстава «Нам года – не беда, коль душа молода».

Акрамя таго, людзі сталага ўзросту наведалі бібліятэку, дзе для іх была арганізавана  гарбата і кава. Цёплыя ўспаміны, душэўныя песні, абмеркаванні літаратуры – усё гэта мела месца за агульным сталом. Мерапрыемства зблізіла прысутных,  дапамагло адчуць сваю значнасць, на хвілінку забыцца пра бытавыя справы.

Дзень пажылых людзей – добрая нагода ўзгадаць пра адзінокіх і самотных людзей,  дапамагчы ім. Галоўнае,  каб гэтая дапамога была на працягу цэлага года.

 

 




Апублікавана 04.10.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий