Кастрычнiк
8
Фарбы восені
У Падольскай сельскай бібліятэцы 6 кастрычніка прайшла экскурсія “Фарбы восені”, у якім прынялі ўдзел дзеці мясцовай школы.
Бібліятэкар Вера Малахвей пазнаёміла чытачоў з літаратурай пра восень. Зборнікі вершаў, апавяданні, энцыклапедыі – усё гэта было прадстаўлена на выставе літаратуры. Пасля ўдзельнікі мерапрыемства разам з бібліятэкарам здзейснілі невялічкую экскурсію, наведалі лес, палюбаваліся кастрычніцкімі фарбамі, пагутарылі пра дрэвы, якія там растуць. Мерапрыемства пакінула шмат прыемных эмоцый, а сонечнае надвор’е падаравала цудоўны настрой.