Кастрычнiк
11
Кожнаму чалавеку адкрыты шлях у бібліятэку
У Мальскай сельскай бібліятэцы 10 кастрычніка прайшла экскурсія «Кожнаму чалавеку адкрыты шлях у бібліятэку» для вучняў мясцовай школы.
Чытачы пазнаёміліся з новымі выданнямі, пагарталі кнігі. Бібліятэкар Янкоўская Анжэла расказала пра размяшчэнне кніг на паліцах, бліжэй пазнаёміла з працай бібліятэкара. Экскурсія атрымалася змястоўнай і цікавай.