Кастрычнiк
14
Прекрасен мир любовью материнской
14 кастрычніка адзначаецца Дзень Маці. Самыя першыя, самыя цёплыя пачуцці, светлыя і незабыўныя ўспаміны звязаны з вобразам мамы. Менавіта яна дае нам першыя ўрокі маральнасці, духоўнасці, дабрыні і цярпімасці. У гонар мілых мам Міхалішкаўская сельская бібліятэка правяла ўрок-прызнанне “Прекрасен мир любовью материнской”.
Вольга Багдановіч расказала дзецям пра тое, як важна праяўляць пачуццё любові, павагі і клопату да матуль і бабуль не толькі ў святочны дзень, але і ў паўсядзённым жыцці. Бібліятэкар прапанавала зрабіць прыгожыя паштоўкі з цёплымі пажаданнямі і ўручыць іх дома сваім матулям. Да свята была аформлена кніжная выстава “Прекрасен мир любовью материнской”.