Лiстапад
1
Знаўцы здаровага ладу жыцця
Галоўнае ў жыцці – гэта здароўе! З дзяцінства патрэбна спрабаваць гэта зразумець! 29 кастрычніка бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Вольга Багдановіч правяла ў мясцовай школе для дзяцей гульню-віктарыну «Знаўцы здаровага ладу жыцця».
Спачатку бібліятэкар расказала дзецям аб звычках у цэлым, і аб тым, якія яны бываюць. Школьнікі даведаліся, з чаго складаецца здаровы лад жыцця, які дорыць чалавеку здароўе і даўгалецце, аб правільным харчаванні, аб асабістай гігіене. Затым прайшла гульня-віктарына «Знаўцы здаровага ладу жыцця». А таксама былі праведзены спартыўныя гульні, на якіх дзеці зарадзіліся добрым настроем і зарадам бадзёрасці.