Урок гісторыі
Сёння падзеі стогадовай даўніны падаюцца вельмі далёкімі, але вывучэнне і значнасць рэвалюцыі 1917 года не страціла сваёй актуальнасці і ў нашы дні.
Бібліятэкар Альхоўскай сельскай бібліятэкі Юлія Заруба сабрала людзей сталага ўзросту на ўрок гісторыі “Гістарычны залп Аўроры”. Успамін аб гэтай падзеі – гэта не спроба захаваць мінулае, гэта сведчанне таго, што мінулае забываць нельга. Перад удзельнікамі мерапрыемства быў праведзены кароткі агляд літаратуры.
У гэты дзень бібліятэку таксама наведала моладзь. Бібліятэкар прапанавала ім зазірнуць у люстэрка гісторыі. Яна старалася падрабязна і даступна пазнаёміць падлеткаў з важнейшымі падзеямі, што адбыліся ў 1917 годзе, сфарміраваць уяўленне аб іх. Увазе чытачоў была прадстаўлена гістарычная выстава аб падзеях тых рэвалюцыйных дзён, галоўных дзеючых асоб тых падзей. У канцы мерапрыемства моладзь змагла адлюстраваць на паперы, той 1917 год.