Лiстапад 12

І з Радзімай нітачка век не абрываецца

Астравеччына нарадзіла і ўзгадавала безліч талентаў. Адным з такіх выбідных людзей з’яўляецца Станіслаў Валодзька. Яго радкі кранаюць сэрца не толькі землякоў, але кожнага, каму трапяць у рукі яго вершы. У невялікай вёсцы Падольцы 65 год таму нарадзіўся майстар слова.

З гэтай нагоды бібліятэкар Падольскай сельскай бібліятэкі Малахвей Вера Іванаўна правяла ў бібліятэцы, затым у сваёй школе  літаратурны вечар “І з Радзімай нітачка век не абрываецца”, прысвечаны 65-годдзю Станіслава Валодзькі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел  вучні пачатковых класаў. Там гучалі вершы земляка, прыводзіліся біяграфічныя звесткі, а пасля прайшло кароткае абмеркаванне пачутага. Да юбілею была падрыхтавана кніжная паліца “Заўжды бярог я ў сэрцы мару…”. З выставай змаглі пазнаёміцца ўсе жадаючыя.

 

 




Апублікавана 12.11.2021 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий